Прэм’ер-міністр Польшчы сустрэўся з прадстаўнікамі мясцовага самакіравання памежнай зоны



У панядзелак, 6 снежня Матэвуш Маравецкі прыехаў з візітам у памежную зону. Па ініцыятыве маршала Артура Косіцкага ў Крынках адбылася сустрэча з прадстаўнікамі мясцовых уладаў з гэтых раёнаў, якія звярнуліся з просьбай аб падтрымцы бальніц і рамонту дарог у забароненай зоне. Абмяркоўваліся і пытанні кампенсацый для мясцовых прадпрымальнікаў – асабліва з турыстычнай галіны.

Адным з узнятых пытанняў стала будаўніцтва павятовых і гмінных дарог, па якіх у цяперашні час спецназ возіць ваенную тэхніку. Як паведаміў кіраўнік урада, у наступным годзе будзе дзейнічаць спецыяльная праграма для такога роду інвестыцый у памежную тэрыторыю.

Мы падумаем, як гэта зрабіць, бо мы не хочам цяпер будаваць дарогу, якая ў момант будзе разбураная і спустошаная гэтай цяжкай тэхнікай. Гэта трэба будзе зрабіць у патрэбны момант, праінфармаваў прэм’ер-міністр.

Ён дадаў, што вясной „будзе каласальны прагрэс” у гэтай справе:

Мы дзелім будаўніцтва сцяны на тры-чатыры часткі і адначасова пачынаем дзейнасць, – сказаў прэм’ер-міністр.

Кіраўнік урада запэўніў, што на гэтыя праэкты будуць пералічаныя дадатковыя грошы. Таксама ён нагадаў аб фінансавых кампенсацыях прадпрымальнікаў, якія страцілі даходы ў сувязі з увядзеннем надзвычайнага становішча. Прэм’ер-міністр Маравецкі падзякаваў за вялікую сардэчнасць, з якой мясцовая супольнасць ставіцца да спецслужбаў.

Арганізатар сустрэчы маршал Артур Касіцкі падкрэсліў, што такія сустрэчы вельмі патрэбныя ў цяперашняй сітуацыі.

Чым часцей, тым лепш. Гэта вельмі цяжкі час для мясцовых уладаў з гэтых раёнаў, як па фінансавых, так і па сацыяльных прычынах. Прамая размова з кіраўніком урада дае магчымасць абмеркаваць важныя пытанні тут і цяпер. Таксама прэм’ер-міністр мае магчымасць пачуць аб праблемах ад мясцовых органаў улады. Я вялікі прыхільнік такіх вочных сустрэч. Знаходзячыся тут, вы можаце зразумець і ўбачыць больш. І акрамя таго, гэта яшчэ і сігнал для жыхароў і мясцовых уладаў, што пра іх памятаюць, – адзначыў Артур Косіцкі.

Надзвычайнае становішча дзейнічала з 2 верасня па 30 лістапада на прыблізна 3 кіламетрах уздоўж мяжы з Беларуссю. Уключала 115 гарадоў Падляшскага ваяводства і 68 гарадоў Любельскага ваяводства. У сераду, 1 снежня, апублікавана пастанова міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі, якая па-ранейшаму забараняе ўезд у 183 населеныя пункты, размешчаныя паблізу мяжы з Беларуссю. Гэта тыя самыя населеныя пункты ў Падляшскім і Любельскім ваяводствах, дзе дзейнічаў рэжым надзвычайнага становішча.