Прэмія за рэпартаж пра Студзеньскае паўстанне



10421093_745599652161500_6730926817879243544_nЖурналістка польскага Радыё Беласток Дарота Сакалоўская адзначана прэміяй у конкурсе пад назвай «Гістарычная перадача года».  Яе рэпартаж «Студзеньскае паўстанне: 150 гадоў пазней» заняў першае месца ў намінацыі «Мясцовая гісторыя»:

– Гэта была вялікая праца. Праца, якая ўсё распавяла пра Студзеньскае паўстанне ў нашым рэгіёне. І гэта добрая нагода ўспомніць тыя падзеі. Мы зрабілі каляндар падзей і вызначылі 2 месцы, якія найбольш звязаны са Студзеньскім паўстаннем: гэта Супрасль і Сямятычы.

Гран-пры конкурсу «Гістарычная перадача года» атрымаў дакументальны фільм «Пад аперацыйным наглядам», прысвечаны невядомым ахварям ваеннага становішча ў Польшчы. Другі год запар арганізатарам конкурсу выступае Інстытут Нацыянальнай Памяці.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота