Пабачыла свет кніга пра Бельскі Вялікі Сойм 1564 года (абноўлена)



У Ратушы ў Бельску-Падляшскім яе прэзентавала выдавецтва Музея малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах.  На мерапрыемстве прысутнічалі аўтары – дырэктар Музея Дарафей Фіёнік і вядомы гарадзенскі гісторык Генадзь Семянчук.

DSC_7849

“Мы хацелі паказаць, што Сойм, якій прайшоў у Бельску ў 1564 годзе, быў вельмі важнай падзеяй”, кажа навуковец з Гародні:

– Хацелі напісаць яшчэ адну старонку ненапісанай гісторыі і ВКЛ у гістарычным разуменні таго часу, і гісторыі Беларусі, і гісторыі Падляшша, і гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, магчыма і шырэй – еўрапейскай цывілізацыі.

Кніжка напісаная на беларускай і польскай мовах, і на адным з падляшскіх дыялектаў. Гэта чарговае выданне з серыі “Гісторыя і культура падляшскіх беларусаў”.

DSC_7837

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара

* * *

Аб’яднанне Музей малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах запрашае сёння, 21 лютага, на прэзентацыю кніжкі “Бельскі Сойм Велікі року божого 1564”.

Аўтарамі з’яўляюцца Дарафей Фіёнік і Генадзь Семянчук. “У мінулым годзе адзначалі мы 450-ццігоддзе гэтай самай важнай у грамадска-палітычным плане падзеі з гісторыі Падляшшы.

DSC_7136

Кніжка была тут неабходнай”, кажа Дарафей Фіёнік:

 – То быў Сойм адзін з важнейшых, бо там падымаліся рашэнні пра рэформы – адміністрацыйную, судовую цэлай дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага. Там быў прыняты тэкст Другога Статуту , там быў прыняты “Бельскі прывілей”.

 Прэзентацыя пройдзе ў Ратушы ў Бельску Падляшскім. Пачатак у 14 гадзін.

 Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя