Прэзентацыя кнігі Ганны Кандрацюк у Беластоку



Кніжка Ганны Кандрацюк мела сваю прамоцыю ў Беластоку. „Па Прыпяці па Нобель” – гэта цыкл рэпартажаў, які расказвае пра ўкраінскае Палессе. Кніжка ўражвае апісаннямі прыроды, звычаяў ды каларытных палешукоў, кажа Мікола Ваўранюк.

Як я прачытаў гэта, адразу захацеў паехаць туды, на Палессе. Ганна Кандрацюк мае талент, лёгкасць нейкую прыродную да таго, каб сустракаць цікавых людзей, каларытных герояў, якія тут сустракаюцца на кожнай старонцы гэтай кніжкі.

Беластоцкія чытачы сустрэліся з аўтаркай у „Склепе з культурай”. Мерапрыемства было зладжанае Аб’яднаннем «АБА». У траўні кніжка будзе мець сваю прамоцыю ў Менску.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтаркі