Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Мацкевіча ў Варшаве



«Адказваючы за сябе. Запіскі філосафа са шкодным характарам» — гэта жывая, прамая размова філосафа з самім сабой, з палітыкамі, грамадзянскімі актывістамі і ўсімі, хто гатовы яго пачуць і зразумець.

Дата: 16-га снежня.

Час: 18.00 (час мясцовы).

Месца: Oleandrów 6/2, Варшава.

Кантакты для сувязі: 

Віктар (адміністратар у Варшаве) @victorfox

Таццяна (каардынатар) @knehT

Кніга складаецца з трох частак. Першая частка «Маё месца сілы» прысвечана самавызначэнню філосафа і інтэлектуала ў палітычнай і грамадскай практыцы, яго месцы і працы.

Другая частка «Нам не хапае сэнсу» — гэта аналіз сітуацыі ў краіне напярэдадні пераўтварэнняў і ўзрушэнняў.

Трэцяя частка «Іду на вы» — гэта перфарматыўнае выказванне. Тут ёсць і адкрыты ліст кіраўніку краіны, і прапановы па парадку дзеянняў для палітычных лідараў.

На прэзентацыях плануецца чытанне фрагментаў кнігі і выступленні беларускіх і польскіх інтэлектуалаў, актывістаў, дзеячаў культуры.

Запрошаныя госці: Адам Міхнік, Святлана Мацкевіч, Таццяна Нядбай, Аляксей Дзікавіцкі, Святлана Курс, Паўлюк Быкоўскі, Алена Верашчагіна, Сафія Савелава.