Прэзентацыя кнігі „Унукам” у Беластоку



Неапублікаваная спадчына Ларысы Генюш урэшце ўбачыла свет. У „Склепе з  культурай” прайшла прэм’ера кніжкі Глеба Лабадзенкі „Унукам”, вершы і лісты пісьменніцы без цэнзуры. Сустрэчу зладзіла Аб’яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову, “АБ-БА”. На думку настаўніцы беларускай мовы Аліны Ваўранюк, гэтыя вершы актуальныя і ўніверсальныя.

Глеб Лабадзенка: – Найперш гэта самы поўны збор дзіцячых вершаў Ларысы Геніюш. Па-другое, 52 вершы друкуюцца ўпершыню, а з астатніх 39 знятая ранейшая савецкая цэнзура. Малюнкі Ларысы Геніюш і апошнія лісты, якія дакладна раней не бачылі свету, бо Міхась ставіўся да іх вельмі прыватна. І дзякуй яму, што ён наважыўся іх надрукаваць, бо ўсё ж гэта лісты сямейныя.

Міхась Геніюш: – Гэтая кніжка – тое, што я і чакаў. Глеб даў ёй такую форму і так яе выдаў, што я з вялікай радасцю ўспрыняў гэтую кніжку і вельмі цешысю, што звярнуўся менавіта да яго, а не да кагосьці іншага.

[Not a valid template]

Поўны гук слухайце ў далучаным файле:

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтаркі