Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда сустрэўся з прадстаўніцамі польскай нацыянальнай меншасці



Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда паразмаўляў з прадстаўніцамі польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі былымі палітвязнямі Ірэнай Бярнацкай, Ганнай Панішавай і Марыяй Цішкоўскай.

Цытата са словаў Дуды: «Мы не дазволім пасварыць беларускую і польскую нацыю; ілжывыя абвінавачванні ў прапагандзе нацызму подлыя».

Польскі прэзідэнт падкрэсліў, што да нядаўняга часу гэтыя жанчыны знаходзіліся ў турме ў Беларусі і былі вызваленыя дзякуючы некалькітыднёвым дыпламатычным намаганням польскіх уладаў.

У беларускіх турмах засталіся двое зняволеных у справе Саюзу палякаў — Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут. Вядома, што яны адмовіліся ад дэпартацыі ў Польшчу.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]