Прэзідэнт Польшчы падпісаў бюджэт краіны на бягучы год
5 месяцаў таму
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў бюджэт краіны на бягучы год. Пра гэта паведамляе канцылярыя прэзідэнта. Паводле бюджэту, сёлета даходы краіны складуць 492 мільярды злотых, выдаткі — 522 мільярды злотых, дэфіцыт не перавысіць 30 мільярдаў злотых.
Аднак найбольшую ўвагу прыцягвае адзін з найважнейшых эканамічных паказчыкаў – інфляцыя. Мінфін закладае, што інфляцыя складзе 3,3 працэнта. Між тым аналітычныя цэнтры, апытаныя НБП, прагназуюць, што сярэднегадавая інфляцыя ў Польшчы ў бягучым годзе складзе 7,4 працэнта.
Фота: prezydent.pl
[manual_related_posts]