Прэзідэнт Польшчы падпісаў закон аб турыстычным ваўчары



Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон «Аб польскім турыстычным ваўчары». Бацькі атрымаюць 500 злотых  на кожнае дзіця і дадатковыя 500 злотых на дзіця з абмежаванымі магчымасцямі, піша «Польскае радыё».

Выкарыстоўваючы ваўчар, палякі змогуць аплачваць гасцінічныя паслугі і турыстычныя мерапрыемствы ў Польшчы. Ваўчар сапраўдны да 31 сакавіка 2022 года і не падлягае абмену на наяўныя грошы ці іншыя сродкі аплаты. Ваўчар павінен падтрымаць сем’і і індустрыю турызму Польшчы. Права грамадзян на атрыманне ваўчара будзе вызначацца Польскай турыстычнай арганізацыяй з выкарыстаннем сістэмы, прадстаўленай Упраўленнем сацстрахавання, і на падставе інфармацыі з базы дадзеных міністэрстваў па справах сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі, а таксама праграмы «Сям’я 500+»

Фота: prezident.pl