Прэзідэнт распусціў Вярхоўную Раду Украіны



Пётр Парашэнка распусціў Вярхоўную Раду Украіны. Пра гэта напярэдадні ўвечары ён паведаміў у твітары. „Дарагія суайчыннікі! Я вырашыў датэрмінова прыпыніць паўнамоцтвы Вярхоўнай Рады сёмага склікання”, — напісаў украінскі прэзідэнт.

Роспуск парламенту чакаўся ўжо працяглы час. Як вядома, падставай для такога рашэння стала немагчымасць Рады стварыць новую кааліцыю. Парламенцкія выбары ва Ўкраіне пройдуць 26-га кастрычніка.

 Беларускае Радыё Рацыя

Фота rian.com.ua