PRONAR адкрыў фабрыку ў Гайнаўцы



Гэта ўжо сёмая падляшская фабрыка гэтага прадпрыемства, якое займаецца вытворчасцю агра і камунальнай тэхнікі. Накіраванасць вытворчасці ў гайнаўскім філіяле фірмы гэта восі, паўвосі, шасі ды перадачы. На думку міністра сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх раёнаў Польшчы Кшыштафа Юргеля PRONAR вядомы ў свеце дзякуючы сваёй іннавацыйнасці:

Хто больш інавацыйны? ў таго большая шансы функцыянавання на рынку. Сучасная фірма, канкурэнцыйная ў Еўропе і ў свеце. Урад падтрымлівае іннавацыйнасць у сваёй стратэгіі адказнага развіцця. Для мяне гэта падвойная радасць, бо па-першае, гэта працоўныя месцы ў вясковых абшарах, дзе цяжка з працай, а па-другое —сучаснасць.

«Людзі да працы гэтага нам не хапае», кажа кіраўнік PRONAR Сяргей Мартынюк:

Сёмая фабрыка. Сёлета мы адкрылі вытворчасць у Сямятычах, у Нараўцы пабольшылі і адкрылі новы завод куды, як скарбонку, трэба укінуць шмат машын і тэхналогіі, каб вынікі былі добрыя. Гэта мы робім штодня: тэхналогіі маем, машыны купляем, а людзі знойдуцца.

У гайнаўскай фабрыцы, якой памер гэта 90 тыс. квадратных мэтраў, можа працаваць нават 400 асоб. Зараз працу знайшло там 50 працаўнікоў. Усе фабрыкі “Пронар” у падляшскім ваяводстве даюць працу 2 тыс. людзей. Прадпрыемства экспартуе свае прадукты на рынкі 60 дзяржаў.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя