Прызначаны новы дырэктар Падляшскай оперы і філармоніі



13 жніўня прафесар Эва Іжыкоўска-Ліпіньска прызначана на пасаду дырэктаркі Падляшскай оперы і філармоніі – Еўрапейскага мастацкага цэнтра ў Беластоку.

Новая рэжысёрка будзе выконваць гэтую функцыю на працягу чатырох мастацкіх сезонаў – з 1 верасня 2019 года па 31 жніўня 2023 года.

Прафесар Эва Іжыкоўска-Ліпіньска мае надзвычай багатую мастацкую і прафесійную біяграфію. Яна спявачка (сапрана, меца-сапрана), актрыса і рэжысёрка. Скончыла музычную акадэмію Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве і дзяржаўную вышэйшую тэатральную школу А. Зельверовіча ў Варшаве. Яна таксама скончыла аспірантуру па кіраванні культурай у еўрапейскіх структурах у Польскай акадэміі навук.

Паводле прэс-рэлізу