Псіхолаг Аляксандр Раўчаў звінаваціў кіраўніцтва Украіны ў нядбайнасці



Старшыня камітэта Вярхоўнай рады па пытаннях здароўя нацыі Міхаіл Радуцкі звярнуў ўвагу грамадскасці і кіраўніцтва Украіны на дзвюхгадзінную чаргу з катафалкаў з памерлымі ад каронавіруса перад крэматорыям у Кіеве.

Сацыяльны псіхолаг з Кіева Аляксандр Раўчаў бачыць у гэтым віну дзяржавы:

„Была толькі адная вакцына – кітайскі „каронавак”. У яго вельмі благая рэпутацыя, і людзі не хацелі ім вакцыянацца. Хацелі вакцыянавацца „Пфайзерам”. вакцына з’явілася толькі 3 месяцы таму. Калі б яна з’явілася раней, то мы бы не мелі цяпер такой крытычнай сітуацыі, бо большасць бы паспела ўзяць вакцыну. І ў нас была такая фармулёўка: хто хоча – той вакцыянуецца”.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя Украіны, за час пандэміі ў краіне захварэлі звыш двух з паловай мільёнаў чалавек, памерлі каля 62000 чалавек. З пачатку кампаніі правакцынаваліся крыху больш за 6.500 000 чалавек. За апошнія суткі 22 000 новых выпадкаў захворвання, памерлі 546 чалавек.

Беларускае Радыё Раяцыя