Пуцін – агрэсар: акцыя ў Батумі



Вялікая акцыя-перформанс пад назваю «Пуцін-агрэсар» адбылася ў цэнтры грузінскага Батумі. Падчас акцыі кожны, хто прыйшоў на плошчу Еўропы, мог прайсціся па вялізным партрэце Пуціна і напісаць на ім тое, што ён думае пра яго.

Пра акцыю кажа яе арганізатар Сяргей Гарбуноў:

– Пуцін скраў тэрыторыі Украіны, Пуцін скраў тэрыторыі Малдовы, Пуцін скраў тэрыторыі Грузіі. Пуцін скраў усю Беларусь для аднаго бандыта. Гэта – бандыты, усе павінны разумець, што гэта за чалавек. Мы павінны рабіць так, каб нашыя галасы былі гучней, каб як мага больш людзей разумела, што працуючы, слухаючы Пуціна, ты ператвараешся ў таго чалавека, які працуе са злачынцам.

Пра свой удзел у акцыі кажа адзін з грузінскіх актывістаў:

– Мая салідарнасць украінскаму народу і гэтай дзяржаве, таму што мы партнёры, у нашых дзяржаў аднолькавыя праблемы – праблемы дзяржаўнай цэласнасці, незалежнасці суверэнітэту. Трэба абараняцца ад Расеі, бо Расея – гэта агрэсар. Як у Данбасе, так і ў Абхазіі, у так званай „Паўднёвай Асеціі”. Мы страцілі гэтыя тэрыторыі, а зараз ён хоча рэанімаваць Савецкі Саюз.

У акцыі прінялі ўдзел не толькі актывісты з Грузіі і Расеі, яе прыйшлі падтрымаць і беларусы Батумі. Пасля акцыі партрэт Пуціна разарвалі на кавалкі і выкінулі ў сметніцу.

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]