Пятнаццатыя вечары царкоўнай музыкі ў Бельску Падляшскім



У Бельску Падляшскім прайшлі «ХV Вечары царкоўнай музыкі». Перад публікай у Бельскім доме культуры царкоўныя песні прэзентавалі выканаўцы з Беласточчыны, а таксама госці з Беларусі — гурт «Зараніца» з Кобрына.

 Гэтыя песні нашы, мясцовыя, мы прывезлі з Кобрынскага раёна. Старажытны напеў «Ішла Божа Маці» запісаны яшчэ ад нашай бабулі. «Мікола» і песня «Матушка» — гэта расейскі песні, напісаныя на словы Трафімава, расейскі кампазітар, ён спявае вельмі прыгожыя духоўныя песні. Яшчэ ёсць адна ўкраінская песня.

— Я ўдзячная Госпаду Богу і Маці Божай, што мы сустракаемся, што мы такія песні спяваем, бачым як і іншыя калектывы выступаюць.

— Мы сюды прыязджаем у госці да сваіх сяброў.

Таксама падчас мерапрыемства моладзь дэкламавала вершы прысвечаныя сакральнай тэматыцы. Чарговы канцэрт Пятнаццатых вечароў Царкоўнай музыкі прагучыць у Бельскім доме Культуры ў бліжэйшую нядзелю, 11 снежня.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск Падляшскі