Пятра і Паўла ў Маляшах



12 ліпеня, Царква ўзгадвае Святых Апосталаў Пятра і Паўла. Гэта адно з найбольш важных святаў у літургічным календары. У вёсцы Маляшы, што ў гміне Вышкі на Падляшшы, гэта храмавае свята, бо тут месціцца царква ў гонар гэтых святых.

Кажа настаяцель, айцец Марэк Якімюк:

— Апостал Пётр выракся калі судзілі Хрыста, але пакаяўся, таксама апостал Павел быў ганіцелем, а потым стаў палымяным вучнем Хрыста і настаўнікам Хрысціянства і Веры. Трэба чытаць іхняе жыццё і намагацца паступаць як яны. Усе святыя даюць вялікі прыклад адданасці.

Сучасная царква была пабудаваная ў пачатку 1950-х гадоў і асвечаная ў 1954 годзе. Раней на тым жа месцы была цагляная царква, пабудаваная ў 1870 годзе і разбураная немцамі ў канцы вайны. Цяпер у царкве праводзіцца рамонт.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя