Пятро Парашэнка: Адзінай дзяржаўнай мовай ва Украіне застанецца ўкраінская



Адзінай дзяржаўнай мовай ва Украіне застанецца ўкраінская, што замацавана ў законапраекце аб зменах ў Канстытуцыі. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, выступаючы з трыбуны Вярхоўнай Рады.

Мы выканалі абяцанне надзяліць органы мясцовага самакіравання дадатковымі паўнамоцтвамі ў пытаннях мовы. Артыкул 10 Канстытуцыі застаецца нязменным – адзінай дзяржаўнай мовай ва Украіне застанецца ўкраінская. Ніякіх дыскусій з гэтай нагоды няма і не будзе. Але ў дэмкратычным еўрапейскім грамадстве мы не можам не паважаць правы меншасцяў.

Па словах кіраўніка дзяржавы, сельскія, пасялковыя, гарадскія, раённыя і абласныя саветы будуць мець права падаваць у межах сваіх паўнамоцтваў спецыяльны статус рускай і іншых моў нацыянальных меншасцяў. Парашэнка адзначыў, што гэта разумны кампраміс, які зробіць Украіну мацней.

Беларускае Радыё Рацыя