Пётр Дудановіч: „Басовішча” – гэта маё жыццё



Музыка і адзін з арганізатараў канцэртаў гарадзенскага гурта „Dzieciuki” Пётр Дудановіч згадвае свае першые паездкі на фэст „Басовішча” і вельмі шкадуе, што сёлета ён будзе апошнім:

– Я першы раз прыехаў на „Басовішча” у 2001, тады я не ведаў, што такое беларуская мова. „Басовішча” – гэта маё жыццё. Я хачу памерці на „Басовішчы”. Мяне вельмі засмуціла, калі я пачуў, што яно апошняе, бо атрымліваецца, што мне трэба памерці ўжо цяпер.

Юбілейны ХХХ фэст „Басовішча” адбудзецца сёлета 19-20 ліпеня ва ўрочышчы Барык, што каля Гарадка на Беласточчыне. На ім выступяць зоркі беларускага року сярод якіх: Dzieciuki, Re1ikt, Znich, Volski, Krama.

Беларускае Радыё Рацыя