Пётр Селвесюк: Беларусы павінны яднацца
Без дыялогу і аб’яднання сілаў беларусы ў Польшчы нічога не дасягнуць, гэта дарога ў нікуды, кажа войт гміны Орля Пётр Селвесюк перад выбарамі ў самакіраванне.
Ён адзначае, што дагэтуль у важных справах не заўважаецца, каб беларусы казалі адным голасам, у якасці прыкладаў прыводзіць марш правых сілаў у Гайнаўцы і недастатковае фінансаванне меншасцяў з дзяржаўнага бюджэту:
– Часткова абыякавасць, трохі боязь, бо наш народ такі „цішэй едзеш далей будзеш”. На доўгатэрміновую мэту гэта сябе не апраўдвае. Калі мы самі не кажам, не прыгадваем пра свае правы, то наўрад ці падчас сур’ёзных дускусій хтосьці будзе бараніць нашы інтарэсы.
Паводле Пятра Селвесюка, беларусы павінны яднацца дзеля ўвядзення сваіх прадстаўнікоў у Соймік Падляшскага ваяводства. Пакуль беларускія арганізацыі не заявілі пра супольны камітэт ці кааліцыю з палітычнай партыяй.
Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя
