Пётра Рудкоўскі прэзентаваў у Варшаве новую кнігу



Лукашэнкаўскую Беларусь характарызуе савецкасць і ніякаватасць, а бальшыня беларусаў не падзяляе заходнееўрапейскіх каштоўнасцяў. Такія несуцяшальныя сцверджанні знайшліся ў новай кнізе філосафа Пятра Рудкоўскага “Беларускія пытанні ў святле еўрапейскіх адказаў”. Выданне выйшла на польскай мове і было прэзентавана ў Грамадскай бібліятэцы горада Варшава.

Бачна па дэбатах, якія адбываюцца ў Беларусі, што гэта тэма з’яўляецца даволі актуальнай, вострай. Беларусы спрабуюць нейкім чынам асвоіцца з заходнееўрапейскай сістэмай каштоўнасцяў. Якім чынам можна было падысці да гэтага пытання, заходнееўрапейскія каштоўнасці – прадмет маёй кніжкі.

Пётра Рудкоўскі падкрэслівае: тое, што меншасць беларусаў падзяляе заходнееўрапейскія каштоўнасці, не азначае, што між Беларуссю і Заходняй Еўропай паўстае непраломны ментальны мур – гэтая рэч можа змяніцца, і залежыць яна перадусім ад самых беларусаў. У той жа час само паняцце заходнееўрапейскіх каштоўнасцяў патрабуе яшчэ большага — дакладных даследаванняў.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава