Радыё Wnet ладзіць падарожжа



Сустрэчы са слухачамі і таксама пошук новых герояў. Нашы калегі з радыё «ВНЕТ» з Варшавы выехалі ў журналісцкае падарожжа. Першы прыпынак – Беласток. Менавіта са сталіцы Падляшша пачалася акцыя – мэта якой пазнаёміць слухачоў з асаблівасцямі жыцця ў розных рэгіёнах. Тут працуе і беларуская рэдакцыя, рыхтуецца адмысловы беластоцкі эфір, пра што ў нашым эфіры расказала журналістка беларускай рэдакцыі Радыё Wnet Вольга Сямашка. Яны запрашаюць усіх на сустрэчу:

– Гэта вялікае падарожжа. Стартуе якраз з Беластока. Сёння мы там збіраемся. Заўтра там адкрываецца некалькі нашых  студый. Мы будзем расказваць пра тое, як жыве Падляшша. Ну, а беларуская рэдакцыя, безумоўна, будзе сустракацца з беларусамі Падляшша, будзем мы расказваць і пра гісторыю беларусаў, і пра акцыі, якія там ладзяцца. Пагаворым з дыяспарай, пагаворым пра падтрымку, якая сёння аказваецца беларусам.

Пасля Беластока рэдакцыя радыё едзе ў Люблін. Далей таксама буйныя польскія гарады, дзе на fm можна паслухаць радыё, сярод іх – Кракаў, Быдгашч, Шчэцін, Лодзь.

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: facebook.com