Радзівон Батулін: Камунікуйце напрамую са штабамі



Ва Украіне працягваюцца ваенныя дзеянні. Абараняцца краіне актыўна дапамагаюць і беларусы.

Добраахвотнік асобнай групы „Чорны Кот” Радзівон Батулін звярнуўся да жадаючых падтрымаць ваяроў.

– Я хачу ўсіх заклікаць дапамагаць напрамую добраахвотнікам. Не рабіць праз нейкія цэнтры, розныя невядомыя арганізацыі, якія будуць браць 100 рублёў і дапамагаць на 1 рубель. Замест бронікаў будуць даходзіць шкарпэткі. Камунікуйце напрамую са штабамі, напрыклад, са штабам Кастуся Каліноўскага, якія размяркоўвае дапамогу.

Таксама Радзівон павіншаваў усіх беларусаў з Днём Волі і выказаў спадзяванне, што пасля спынення вайны ва Украіне сітуацыю атрымаецца наладзіць і ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя