Рафал Маліноўскі: Пытанне развязак на трасе Via Carpatia S19 на разглядзе



Жахыры Падляшша патрабуюць увесці дадатковую развязку «Малевіцэ» на новай трасе Via Carpatia S19.

Афіцыйную пазіцыю па пытанні агучыў прэс-сакратар Беластоцкага аддзялення Галоўнага ўпраўлення па нацыянальных дарогах і аўтамагістралях Рафал Маліноўскі:

– На дадзены момант гэты ўчастак распрацаваны так, як мае быць. Мы звычайна будуем развязкі на скрыжаваннях з ваеводзкімі дарогамі, а такіх дарог на гэтым участку няма. З’яжджаць можна будзе і на бакавых развязках. Дарога № 19 застанецца і будзе ў поўнай меры працаваць, і з’яжджаць будзе магчыма. 

Пакуль што ў праекце трасе Via Carpatia S19 маюцца дзве развязкі ў Боцьках і Семятычах, які аддалены паміжсобку на адлегласці 30 км. Увядзенне дадатковай развязкі на гэтым прамежку павялічыць мажлівасці жыхароў карыстацца новай дарогай.

Фота fot. GDDKiA, суполкі Via Carpatia S19.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя