Раманаўка адзначыла сваё свята



Вёска Раманаўка (ў Семятыцкім павеце) адзначыла 103-годдзе надання назвы. Угодкі пачаліся з паніхіды пад капліцай з іконай Спаса, затым пачалася наступная частка адзначэння свята — выступы беларускіх калектываў  Палесся і з Беласточчыны пад мясцовай святліцаю. Сярод выканаўцаў «Хмелеўскія Валацюгі» з Хмелева (што на Берасцейшчыне). Песні, якія мы прэзентуем, добра вядомыя і спяваныя на тэрыторыі цэлай Берасцейшчыны, кажа сябра калектыву, Таццяна Грыцук:

— Больш такія сучасныя творы. Напрыклад: « А ў Марусі хата на памосце», «Пакахала дзідуся». «Ой калі ж памрэш ты, сівы мой дзядочак…» — гэта такая жартоўная песня, а ў нас яна перакладзена на наш палескі варыянт, на нашу гаворку. Адчуванні самыя добрыя, радасныя, бо мы заўсёды прыязджаем на Беласточчыну як да сябе дамоў, да нашых братоў-беларусаў.

На ўгодках свята вёскі выступілі таксама музычныя калектывы : «Аморфас» з Сямятычаў, «Жэмэрва» са Студзіводаў, «Маланка» з Бельска-Падляшскага. Дадаткова, падчас мерапрыемства пад вясковай святліцай у Раманаўцы можна ўбачыць выставу артыкулаў, якія з’явіліся ў тыднёвіку беларусаў у Польшчы «Ніва», прысвечаную Музею малой бацькаўшчыны ў Студзіводах з нагоды ХХХ-годдзя музея.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя