Расейская авіяцыя нанесла авіяўдар па Снежнаму



Ваенны эксперт заяўляе, што авіяцыя ўкраінскіх сілавікоў вылетаў не здзяйсняла і ўдар маглі ажыццявіць толькі расейскія самалёты.

Сёння раніцай па населеным пункце Снежнае (Данецкая вобласць) быў нанесены авіяўдар. Разбураныя грамадзянскія аб’екты. Ёсць ахвяры сярод мірнага насельніцтва. Пра гэта паведамляе кіраўнік групы „Інфармацыйны супраціў” Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў Facebook.

„Па нашых дадзеных, з учорашняга дня (пасля таго, як тэрарысты збілі Ан-26 сіл АТА), авіяцыя ўкраінскіх сілавікоў вылетаў не здзяйсняла. Адпаведна, дадзены авіяўдар не мог быць нанесены авіяцыяй украінскіх узброеных фармаванняў,” – напісаў Тымчук.

Ён падкрэсліў, што тэрарысты не маюць у сваім распараджэнні авіятэхнікі, здольнай выконваць баявыя задачы. Хоць раней лідары баевікоў і расейскія СМІ сцвярджалі, што ў тэрарыстычнай арганізацыі ДНР нібыта ёсць баявыя самалёты. „Такім чынам, авіяўдар па г.Снежнае магла нанесці толькі расейская авіяцыя”, – напісаў Тымчук.

 

[youtube id=”-xX36YKXa0M”]

[youtube id=”uns9dEutVD8″]

news.liga.net