Расейскія войскі працягваюць наносіць артылерыйскія і авіяцыйныя ўдары па Марыупалі
6 дзён таму
Пра гэта заявіў Генэральны штаб Узброеных сіл Украіны.
«З мэтай усталяваць поўны кантроль над горадам і задушыць супраціў украінскіх абаронцаў вораг выкарыстоўвае стратэгічную авіяцыю. Улічваючы захады ў эвакуацыі мясцовых жыхароў, варта неўзабаве чакаць нарошчвання агнявога ўплыву», – паведаміў спікер Генеральнага штабу Украіны Аляксандр Штупун.

Тым часам дарадца мэра Марыупаля Пётр Андрушчанка паведамляе, што расейскія вайскоўцы пад прыкрыццём абстрэлаў спрабуюць прарвацца на тэрыторыю завода «Азоўсталь»
Фота: „Белсат”