Расея пачала будаўніцтва маста ў Крым



Работы па будаўніцтве маста праз Керчанскі праліў, які злучыць анэксаваны Крым з мацерыковай часткай Расеі стартавалі ў жніўні.

Пра гэта Пуціну даклаў міністр транспарту Максім Сакалоў, паведамляе Агенства фінансавых навін.

Паводле яго слоў, „Расейскімі чыгункамі” цяпер мабілізаваны будаўнічыя магутнасці кампаніі, пачаты земляныя работы ў раёне падыходаў да маста. таксама праводзяцца работы па размініраванні снарадаў, якія засталіся яшчэ з часоў Вялікай Айчыннай вайны. па плану будаўнічыя работы павінны быць завершаны да канца 2018 года.

Кошт будаўніцтва Керчанскага маста складзе каля 230 мільярдаў расейскіх рублёў. Агульная даўжыня транспартнага пераходу складзе 19 кіламетраў.