Расея працягвае пастаўляць артылерыю і цяжкае ўзбраенне тэрарыстам ў Данбас



Пра гэта паведаміў на брыфінгу спікер інфармацыйнага цэнта Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка.

У прыватнасці, паводле яго слоў, з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі праз сяло Дзьякава на тэрыторыю Украіны ўвайшла калона ваеннай тэхнікі ў складзе 3 сістэм рэактыўнага залпавага агню «Град». «Дадзеная калона накіравалася ў напрамку Луганскай вобласці», – удакладніў Лысенка.

Таксама ўкраінскія сілавікі сцвярджаюць, што выявілі проціпяхотную міну, якая была прынята на ўзбраенне расійскай арміі ў мінулым годзе.