Расея рыхтуецца ваяваць у Арктыцы



Міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу абвясціў, што групоўка расейскай арміі ў Арктыцы будзе павялічана да канца 2015 года.

РФ

Пра гэта паведамляе Еспресо.TV са спасылкай на Расейскую службу BBC.

„У цяперашні час у гэтым рэгіёне вядзецца праца па нарошчванні групоўкі авіяцыі і СПА. Да канца года плануецца завяршыць фарміраванне карабельнага і карабельнага знішчальнага і зенітна-ракетнага палка, аб’яднання ВПС і СПА”, – сказаў Шайгу.

Да канца 2017 годзе Расея збіраецца завяршыць фарміраванне новага арктычнага камандавання „Поўнач”. Яго мэта – „абарона нацыянальных інтарэсаў у Арктыцы”.

У пачатку жніўня Расея паўторна падала ў ААН заяўку на пашырэнне сваіх межаў кантынентальнага шэльфа ў Арктыцы.