Расея адпусціла затрыманых украінскіх афіцэраў



Масква адпусціла затрыманых украінскіх афіцэраў. Пяцёра ўкраінскіх афіцэраў, якія былі затрыманыя пасля пераходу мяжы з Расеяй, вернутыя ў ноч на нядзелю, 10 жніўня, ва Украіну.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на сілавыя структуры Растоўскай вобласці. Камандзір батальёну ўкраінскай 72-й брыгады і чацвёра яго падначаленых былі перададзеныя на пункце пропуску «Чарткова» ў Растоўскай вобласці. Спачатку Следчы камітэт Расеі западозрыў усіх затрыманых вайскоўцаў у выкарыстанні фосфарных бомбаў супраць мірных жыхароў.

У суботу афіцэраў адпусцілі пасля таго, як следчыя прыйшлі да высновы, што яны дзейнічалі па загаду вышэйстаячага камандавання і не здзяйснялі прамых злачынстваў супраць насельніцтва.

[Not a valid template]