Расце колькасць беларусаў, якія звяртаюцца па прытулак у Польшчы



Ад пачатку 2021 года грамадзяне Беларусі падалі 1122 заявы аб міжнароднай абароне. Найбольшая колькасць была ў ліпені 2021-га — такім правам скарысталіся 235 чалавек.

За ўвесь 2020 год такіх зваротаў зафіксавана ўсяго 407.

Тэлеграм-канал „Беларусы ў Польшчы” падае сёлетнюю статыстыку прынятых заяў асобна па месяцах: студзень — 78; люты — 57; сакавік — 130; красавік — 132; травень — 153; чэрвень — 123; ліпень — 235; жнівень — 150.

За апошнія чатыры гады Управа па справах іншаземцаў Польшчы вынесла 709 рашэнняў аб міжнароднай абароне грамадзянам Беларусі, у тым ліку 53 чалавекі атрымалі статус уцекача, 452 — дадатковай абароны і 2 — дазвол на талерантнае знаходжанне.