Расце колькасць беларусаў, якія просяць палітычнага прытулку ў Польшчы



Штораз больш грамадзян Беларусі просяць палітычнага прытулку ў Польшчы. Цягам апошняга года амаль дзесяць з паловай тысяч беларусаў прыехалі ў Польшчу, каб знайсці тут прытулак. Звыш 6 тысяч з іх склалі заявы на міжнародную дапамогу, а звыш 4 тысяч – атрымалі дапамогу ў рамках урадавай праграмы «Poland Business Harbour”.

Цяпер беларусы складаюць самую вялікую нацыянальную групу, якая шукае прытулку ў Польшчы. Па словах прэс-сакратаркі памежнай аховы Анны Міхальскай, з 18 ліпеня мінулага года па 18 ліпеня гэтага году 6 158 грамадзян Беларусі прасілі  дапамогі на тэрыторыі Польшчы.

4604  грамадзян перасяклі мяжу з Польшчай на аснове гуманітарнай візы.  Чарговыя паўтары тысячы беларусаў  склалі заявы на  міжнародную ахову на мяжы з Польшчай.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: konkret24.tvn24.pl