Расце колькасць хадайніцтваў аб міжнароднай абароне, пададзеных у Польшчы



Летась павялічылася колькасць хадайніцтваў аб міжнароднай абароне, пададзеных іншаземцамі ў Польшчы. Упраўленне па справах іншаземцаў прыняло 7 тысяч 700 заяў аб прадстаўленні статусу бежанца. Годам раней было менш за тры тысячы такіх заяў. У мінулым годзе большасць заяў падалі грамадзяне Беларусі – каля 1200, а таксама бежанцы з Афганістана і Ірака. Ва Упраўленні адзначаюць, што адносна беларусаў сітуацыя не змяняецца з часу прэзідэнцкіх выбараў у краіне.

Іншаземец атрымлівае міжнародную абарону ў выпадку, калі ў яго дзяржаве яму пагражае пераслед або рэальная рызыка страціць жыццё або здароўе. Тэрмін разгляду заявы складае шэсць месяцаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Bathnews