Развітанне з Лукашам Сцепанюком пройдзе 4 і 5 чэрвеня



Стала вядома, што развітанне з журналістам і гукарэжысёрам Лукашам Сцепанюком пачнецца ў Беластоку ў суботу, 4 чэрвеня, а 16-й гадзіне. Развітанне пройдзе ў Пахавальным цэнтры, што па вуліцы Вайсковай-3. Паніхіда а 17-й гадзіне.

Святая літургія адбудзецца ў нядзелю, 5 чэрвеня, а 7.30 у царкве Святога Мікалая, што на вуліцы Ліповай у Беластоку.

У нядзелю 5 чэрвеня а 10-й гадзіне будзе выезд з Пахавальнага цэнтру. Пахаваюць Лукаша Сцепанюка ў Бельску Падляшскім.

[manual_related_posts]