Развітанне з Уладзімірам Пацам адбудзецца 17 снежня ў Саколцы



Інфармацыя пра развітанне з Уладзімірам Пацам. Развітанне з карэспандэнтам польскага радыё ў Беларусі, нараджэнцам Падляшша, пройдзе ў пятніцу, 17 снежня, а 18-ай гадзіне ў Саколцы ў рытуальным доме па вуліцы Torgowa,6.

У суботу, 18 снежня, а 9-ай гадзіне плануецца літургія ў царкве ў Самагрудзе і пахаванне на мясцовых могілках.

Уладзімір Пац памёр раптоўна ў сваёй кватэры ў Менску. Яму было ўсяго 54 гады.