Рэйд у гонар “Бурага” прайшоў праз беларускія праваслаўныя вёскі



Сёння прадстаўнікі нацыяналістычных колаў правялі аўтамабільны рэйд ад Гайнаўкі да Нараўкі. На працягу 20-ці кіламетраў яны праязджалі праз беларускія праваслаўныя вёскі, і пры гэтым ехалі ў гонар Рамуальда Райса “Бурага” – атрад якога ў 1946 годзе здзейсніў злачынствы, ахвярамі якіх сталі 79 мірных жыхароў, праваслаўных беларусаў, у тым ліку жанчыны і дзеці.

Нагадаем, што ўчора ў Гайнаўцы прайшла зусім іншая акцыя – “Вечная памяць” – падчас якой ушаноўвалі ахвяр жаўнераў “Бурага”. Таксама ў адной з мясцовых цэркваў прайшло набажэнства за ахвяр.

Беларускае Радыё Рацыя