Рэканструкцыя вызвалення замка ў Тыкоціне



„Грозны грукат брані, крыкі, грымоты збройных армадаў” – усё гэта яшчэ раз праходзіла ў Тыкоціне на Падляшшы. Больш за 350 гадоў таму войскі гетмана Сапегі вызвалілі заняты шведамі замак. У гонар гэтай падзеі штогод можна аглядаць рэканструкцыю ваенных дзеянняў з 1657 года. І гэтым жа разам літоўцам і палякам удалося перамагчы захопнікаў і адваяваць замак:

– Шведы і здраднікі Радзівіла напалі на замак у Тыкоціне. Літоўскае і польскае войска з гетманам Сапегам перамаглі іх.

– Гэта адна з імпрэз, якая праходзіць на адкрытым паветры. Мы заўсёды ахвотна прыязджаем да Тыкоціна. Апошні раз “ваявалі” ў верасні. Гэтым разам выпрабоўваем нашы шаблі на шведах і здрадніках.

Штурм замка з’яўляецца адзінай у Польшчы інсцэніроўкай гістарычных падзей перыяду „шведскага патопу”.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Тыкоцін

Фота аўтаркі