Рэлігійнасць палякаў зніжаецца



Рэлігійнасць палякаў зніжаецца, але павольней, чым у іншых еўрапейскіх краінах. Гэта вынікае з дакладу «Касцёл у Польшчы», прадстаўленага Каталіцкім інфармацыйным агенцтвам.

Паводле справаздачы, больш за 90% палякаў лічыць сябе вернікамі. Аднак, калі ў 1990 годзе палова з іх удзельнічала ў нядзельнай імшы, то ў 2019 г. – прыкладна 37%. Менш школьнікаў таксама наведваюць урокі рэлігіі. У 2010 годзе паказчык складаў 90%, цяпер – 70%.

Беларускае Радыё Рацыя

Fot. Cathopic