Рэжым НС на польска-беларускай мяжы могуць падоўжыць на 60 дзён



Урад Польшчы хоча падоўжыць рэжым надзвычайнага становішча на польска-беларускай мяжы на чарговыя 60 дзён, паведамляе wyborcza.pl. У дачыненні да журналістаў і НДА будзе дзейнічаць забарона на ўезд у зону надзвычайнага становішча.

Заўтра соймавыя камісіі адміністрацыі і ўнутраных справаў, а таксама нацыянальнай абароны будуць прэзентаваць інфармацыю пра сітуацыю на польска-беларускай мяжы ў сувязі з увядзеннем на частцы гэтай тэрыторыі 2-га верасня рэжыму надзвычайнага становішча.

Нагадаем, што надзвычайнае становішча было ўведзенае на 30 дзён паводле ўказу прэзідэнта Анджэя Дуды па заяве ўраду Польшчы. НС дзейнічае ў 183 мясцовасцях у Падляшскім і Люблінскім ваяводствах. 

Fot. Agnieszka Sadowska / Agencja Gazeta