Роберт Тышкевіч: Прапанова для Туска яшчэ не была зроблена



Саміт лідараў Еўразвязу праходзіць у Бруселі. Асноўныя пытанні – гэта абранне новага кіраўніцтва, між іншым, старшыні Рады Еўропы. Паводле неафіцыйных звестак, адным з кандыдатаў на гэтую пасаду з’яўляецца прэм’ер Польшчы Дональд Туск. Аднак на думку дэпутата польскага Сейма ад кіроўнай партыі “Грамадзянская Платформа” Роберта Тышкевіча, сам Туск на гэтую пасаду ніколі не прэтэндаваў:

– Прэм’ер Туск гаворыць, што важны поспех каманды – або краін нашага рэгіёну. Адна з тых двух пасад павіна перайсці да новых краін Еўрапейскага звяза. Як мне падаецца, гэта досыць слушная стратэгія. Дзве найбольш важныя пасады ў Еўразвязе заўсёды размяркоўваюцца з дапамогай шматбаковага кампрамісу. Калі адна з гэтых пасад будзе прапанавана Польшчы, то тады прэм’ер будзе прымаць рашэнне.

Адначасна са зменай старшыні Еўрапейскай Рады, адбудзецца таксама абранне новага кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі. Сярод патэнцыйных кандыдатаў згадваецца прозвішча міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага. У пятніцу старшынём Еўракамісіі абралі былога прэм’ера Люксембурга Жан-Клода Юнкера.

Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя