Робэрт Тышкевіч: Польшча адчыняе межы для беларусаў



 

Як паведаміў нашаму радыё дэпутат польскага Сойму ад Грамадзянскай Платформы Робэрт Тышкевіч, з панядзелку польскія консульствы ў Беларусі пачнуць выдачу віз у такім рэжыме, які быў да абвяшчэння пандэміі каронавіруса.

– Гэтае рашэнне мы прымалі на спатканні ў прэм’ера Маравецкага, як найважнейшае ў гэтай сітуацыі для грамадзян Беларусі, каб быў зручны доспут да пераадолення мяжы. Вельмі рад, што гэта рашэнне ажыццяўляецца, і ад панядзелку польскія консульствы будуць у нармальным рэжыме выдаваць візы. І ўсе, што адчуваюць пераслед, змогуць пераадолець мяжу нават без атрымання візы.

Як адзначыў Робэрт Тышкевіч, такое рашэнне прынята пасля сустрэчы дэпутатаў розных палітычных сілаў з прэм’ер-міністрам Матэвушам Маравецкім, што прайшло ў сераду ў Варшаве.

Беларускае Радыё Рацыя