Rokowisko адгучала ў падляшскай Гайнаўцы
Год таму
Беларускі гурт B:N і польская зорка “Acid Drinkers” былі хэдлайнерамі 11-га фестывалю Rokowisko ў Гайнаўцы.
Як штогод у гайнаўскі амфітэатр прыбылі аматары рок і панк музыкі, каб пачуць і польскія, і беларускія гурты. Паводле вакаліста гурта B:N Алеся Лютыча, фестываль нагадвае атмасферу ранейшых гадоў:
– Гэта атмасфера маёй маладосці. Для мяне тут вельмі цёпла і знаёма. Прыемна заўжды прыязджаць выступаць на такія фестывалі.
У час суботняга фестывалю выступілі таксама гурты: Банг Банг, Podwórkowi Chuligani і мясцовыя “Kuba Rozpruwacz” і “Błękitny Nosorożec”.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Фота носіць ілюстрацыйны характар