РСП прэзентуе новы альбом у Кіеве



21 студзеня «Разбітае сэрца пацана» выступіць у кіеўскім «Squat 17b» з песнямі з новага альбома «Шанс/OFF».

Дата: 21 студзеня

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: «Squat 17b», вул. Терещенківська, 17-б, Кіеў

Амаль год таму РСП разам з усімі гледачамі былі затрыманыя АМАПам падчас канцэрта. У выніку музыканты і атрымалі 15 сутак арышту.

Падчас адсідкі Дзяніс Тарасенка ўвасобіў свае перажыванні і адчуванні ў васьмі вершаваных тэкстах. Павел Гарадніцкі напісаў да іх музыку. У выніку атрымаліся песні не ва ўласцівай манеры «РСП»: штосьці сярэдняе паміж сінці-попам з дасылкамі да дыска канца 80-х і лёгкай прымешкай шансона.

Гэтыя песні пра бытавыя моманты зняволення, тугу па каханых і блізкіх, доўгачаканыя шпацыры і сонца скрозь краты.

[manual_related_posts]