Рычардас Алішаўскас: Задача любой сістэмы адукацыі – выхаваць чалавека для свабоды



Офіс Святланы Ціханоўскай у Вільні правёў экспертную дыскусію на тэму «Пасля савецкай сістэмы адукацыі: як прасоўваць альтэрнатывы?».

Галоўны прынцып літоўскай сістэмы адукацыі, які варта пераняць Беларусі, абазначыў начальнік аддзела Міністэрства адукацыі і навукі Літвы Рычардас Алішаўскас:

-Самае галоўнае – заўсёды пакідаць прастору для творчасці. Для саміх людзей. Немагчыма з цэнтру ўсё кантраляваць. Самая галоўная задача з пачатку незалежнасці, нашая канцэпцыя школы – выхаваць чалвека для свабоды. Ён мусіць мець кампетэнцыю і выбара, і творчасці. Мы запрашаем са школаў і вучым лідарству, каб яны бралі на сябе адказнасць і здзяйснялі нешта.

Галоўную выснову літоўскай сістэмы адукацыі за апошнія 30 гадоў незалежнасці агучыла кансультант па адукацыі і педагог Эгле Пранцкунэне:

-Чыноўнікі заўсёды шукаюць сістэмных рашэнняў, каб адно рашэнне вырашыла ўсе праблемы. Але ў адукацыі няма такіх сістэмных рашэнняў, якія б адразу ўсё вырашылі. Таму што самыя галоўныя рашэнні прымаюцца менавіта ў школе, у класе і т.д.

Па словах спікераў, дзяржаўная ўлада мусіць быць больш талерантнай да сістэмы адукацыі і ствараць такія ўмовы, каб рэфармаванне адукацыі адбывалася праз самую сістэму, а не «зверху».

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара

[manual_related_posts]