Рышард Чарнэцкі: Беларусь нельга пакідаць у кіпцюрах Расеі



Прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай апазіцыі ўзялі ўдзел у пленарным паседжанні «Еўранэсту» — Парламенцкай асамблеі «Усходняга партнёрства», сустрэча якой праходзіла ў Ерэване 17–18 сакавіка. Як паведаміў намеснік старшыні Еўрапейскага парламенту, сябра „Еўранэсту” Рышард Чарнэцкі, Брусэль будзе супрацоўнічаць з афіцыйным Менскам у рамках дэмакратычных прынцыпаў. Аднак, згодна з імі, супрацоўніцтва ў парламенцкім вымярэнні, прадугледжанае ў рамках „Еўранэсту”, з Беларуссю немагчымае, паколькі парламент у Беларусі не выбраны, а прызначаны.

– Напэўна наступіць пацяпленне адносін з Беларуссю, бо шкода заставіць Беларусь у лапах, кіпцюрах Расеі. Будем патрабаваць ад Мінску прытрымлівацца еўрапейскіх стандартаў, таксама ў трактаванні апазіцыі і вольнасці медыяў.

Пытанне пра ўдзел Беларусі ў «Еўранэсце» замарозілі да вынікаў выбараў — прэзідэнцкіх 2015 году і парламенцкіх 2016-га.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя.