Сакольскі павет працягвае супрацу з Беларуссю



Сакольскі павет першы звярнуўся па грошы з МЗС Польшчы на супрацу з Беларуссю. Атрыманая з міністэрства сума складае 400 тысяч злотых. У канцы снежня завяршыўся першы этап праекту „Лепшы старт ў дарослае жыццё вучняў з абмежаванымі магчымасцямі”.

dsc05401

У рамках яго спецыялісты са Спецыяльнага адукацыйна-выхаваўчага асяродка з Саколкі правялі цыкл майстар-класаў для настаўнікаў і псіхолагаў са Спецыяльнай школы для дзяцей з дэфектамі зроку ў Маладэчне. Як падкрэслівае прадстаўнік сакольскага самаўраду – Пятро Рэцька, Сакольшчына плануе працягнуць супрацу з Беларуссю:

– 400 тысяч злотых выдзелена і інвеставана ў супрацу з Беларуссю. Беларускія дзеці былі ў захапленні ад знаходжання ў нас, мы былі ў захапленні ад знаходжанні ў Беларусі. Абмен моладдзю, а таксама падвышэнне кваліфікацыі настаўнікаў – гэта вельмі важна. Мы дамовіліся са старшынём гарвыканкама Маладэчна, што кожны год будзем удзельнічаць у такіх праектах. Маю надзею, што ў нас гэта атрымаецца.

Другі этап праекту пачнецца ў пачатку лютага. Ён прадугледжвае рамонт спецыяльнай школы ў Маладэчне ды яе абсталяванне ўсім неабходным.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара