Саламяны павук – тэма «Беларускіх вячорак»



Як зрабіць традыцыйнага саламянага павука вучыліся ў Гайнаўцы. Майстар-класы вяліся на ўроку беларускай мовы ў пачатковай школе, у гайнаўскім следчым ізалятары ды ў Гайнаўскім доме культуры. «Маем тры віды саламянага павука», – тлумачыць вядучая заняткі Марына Марчук:

Першы самы архаічны, гэта павук-сонца. Калі бульбіну проста ўтыквалі салому і выходзіла «сонца». Потым рабілі пірамідальны павук. Найменшы пірамідальны павук меў пяць сегментаў, але гэта было вельмі рэдка. Іх было больш. Сям’я была вялікая, перад Калядамі сядалі рабіць павука і кожны рабіў такі сегмент. І яшчэ ромбавідны. Ромб.

Беларукія вячоркі” — гэта праект ладжаны фондам на карысць пабудовы адкрытага грамадства “Яны гэта Мы”. Чарговая вечарына будзе прысвечана традыцыі квашання капусты.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя