„Sarakina” – „балгарскі гурт” з Беластока
Гурт „Sarakina” – гэта феномен у беластоцкім асяроддзі, які аб’ядноўвае балканскі фольк, world музыку і джаз. Музыкі вучацца у выканаўцаў з Балгарыі, самі робяць аўтэнтычныя інструменты.
Год таму пачалі супрацоўніцтва з вакалісткай, што адкрыла новыя гарызонты. Яны ўдзельнікі шматлікіх конкурсаў і фестываляў, выпусцілі 5 паспяховых кружэлак.
Чаму так запатрабавана балгарская музыка, тлумачыць лідар „Sarakina” Яцэк Грэкаў:
– Людзі прыходзяць паслухаць нешта цікавае, пра нейкія ўспаміны з вакацый, нешта міжземнаморскае, што добра прадстаўляе балгарская музыка. Музыка мае ў сабе вялікі энергітычны патэнцыял, вельмі рытмічная, цікавая.
Канцэртны тур гурта „Sarakina” пачаўся з выступу ў беластоцкім клубе „Fama”. Яны таксама зайграюць у Варшаве, а пасля музыкаў чакаюць у Вроцлаве ды Лодзі.
Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя