Унікальны тэст дыягностыкі каронавірусу распрацаваны ў Беластоку
Навукоўцы з Медычнага ўніверсітэту ў Беластоку стварылі малекулярна-дыягнастычны тэст, які выяўляе SARS-Cov-2 на працягу 45 хвілін. Навукова-практычную дапамогу аказалі і супрацоўнікі Акадэмічнага цэнтра патамарфалагічнай і генетычна-малекулярнай дыягностыкі.
Пра мажлівасць доступу калег з Беларусі да новай распрацоўкі падчас прэс-канферэнецыі распавёў прарэктар беластоцкага медуніверсітэту па клінічных пытаннях, прафесар Януш Дзеньцёл:
– Медычны ўніверсітэт у Беластоку праводзіць вялікую супрацу са шматлікімі цэнтрамі, у тым ліку з цэнтрамі ў Беларусі. Да гэтай пары праводзіў, але зараз сітуацыя досыць напружаная ў нашых суседзяў.
Акрамя каронавірусу, тэст пад назвай «SARS-HYB-45» дазваляе выяўляць прыкметы анкагаланічных захворванняў і чалавечыя патагены. Да сярэдзіны 2022 года тэст павінен атрымаць шырокі распаўсюд, у тым ліку выхад на глабальны рынак.
Беларускае Радыё Рацыя
