Сеанс беларускіх фільмаў і выступ Андруся Такінданга ў Чарэмсе на Падляшшы



Варшаўскі фестываль беларускіх фільмаў «BULBAMOVIE» ладзіць сеанс у горадзе Чарэмха, што на беларуска-польскім памежжы.

Дата: 12 лютага

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: гарадскі цэнтр культуры Чарэмхі, ul. 1 Maja 77, Чарэмха, Польшча

У праграме — дакументальныя фільмы «Парад планет» Зоі Катовіч і «Маршрут перабудаваны» Максіма Шведа.

Пасля сеансу адбудзецца сустрэча з Янушам Гаўрылюком, дырэктарам Варшаўскага фестывалю беларускіх фільмаў «BULBAMOVIE», і з Андрусём Такіндангам, музыкам, паэтам і рэжысёрам.

Андрусь Такінгданг таксама дасць невялічкі канцэрт.

У фае цэнтра культуры Чарэмхі будзе працаваць фотавыстава «Беларусь 2020: дарога да свабоды».

[manual_related_posts]